25 сакавіка ў Мінску гучна адсвяткавалі Дзень Волі. За пяць гадзін, якія доўжыліся мітынг і канцэрт, на пляцоўцы перад Оперным тэатрам пабывала ад 5 да 50 тысяч гледачоў (па розных падліках. Еўрарадыё налічыла 18 тысяч). Прыкладна за месяц да святочнай даты канцэрт быў нечакана дазволены гарадскімі ўладамі. Часу на тое, каб арганізаваць акцыю, было не шмат, але арганізатары здолелі вырашыць усе пытанні: ад намётаў з ежай да часовых прыбіральняў. Як гэта было? Пытанні пра тое, што атрымалася, а што — не вельмі, пра “глушылкі інтэрнэта”, скрадзеныя дроны, узаемадзеянне з уладамі і шмат што іншае — Еўрарадыё ў жывым эфіры задасць сябрам аргкамітэта па святкаванні стагодззя БНР Антону Матольку і Юрыю Губарэвічу.
Hide player controls
Hide resume playing