У Белрусі прайшла хваля затрыманьняў за камэнтары пра гібель Зельцара і супрацоўніка КДБ. Людзей затрымліваюць паводле артыкулаў аб абразе прадстаўніка ўлады (артыкул 369 КК) і распальваньні сацыяльнай варожасьці (артыкул 130). У МУС заявілі, што «ўстанавілі» больш за 200 чалавек, якія пакінулі «абразьлівыя камэнтары». Што кажуць сваякі затрыманых і тыя, хто пакідаў камэнтары.
Hide player controls
Hide resume playing