☀️ Наша рэфлексія на навіну аб тым, што ў Беларусі з'явіцца помнік Аляксандру Неўскаму. Насамрэч у нас і так шмат чужых герояў у выглядзе помнікаў, да якіх мы прызвычаіліся. Але калі зірнуць глыбей, то Пушкін усхваляў падаўленне антырасійскага паўстання Касцюшкі, Сувораў заліў крывёю Беларусь і Польшчу, Дзяржынскі прыдумляў катаванні, Ленін... тут увогуле без каментароў. Гэта адказ на тое, чаму гэтыя помнікі не патрэбны Беларусі. Але выпуск яшчэ і пра тое, што важна шанаваць сваіх герояў. Тым больш іх у Беларусі хапае: Каліноўскі, Касцюшка, Альгерд, Скарына, Усяслаў Чарадзей. Пішыце, якога помніка вам не хапае ў вашым горадзе. Гэта канал @zahlianie_sonca , я – Мікіта Мелказёраў. Давайце беларусець разам! Будзем удзячны за падабайкі, каменты ды падпіскі. Ведаць сваю гісторыю - гэта кайфова. Далучайце сяброў! 🔥 Мінулыя выпускі: 💀 💀 💀 💀 💀 💀 🔥 Мой інстаграм: 🔥 Мой праект з інтэрв'ю: @malina_by #беларусь #гісторыя #ленін #пушкін #история
Hide player controls
Hide resume playing