Вадзім Сіманаў — той самы чалавек, які разам з сябрамі бегае па Беларусі і піша траекторыяй руху патрыятычныя карціны накшталт герба “Пагоня“. Ужо некалькі гадоў хлопец арганізоўвае па краіне забегі ў рамках праекта Improve, які дапамагае беларусам станавіцца мацнейшымі, працаваць над сабой, развівацца, знаёміцца з аднадумцамі. Ці цяжка праводзіць падобныя забегі цяпер? Ці не страшна бегаць па вуліцах, калі сілавікі затрымліваюць нават выпадковых людзей? Як бег дапамагае змагацца са стрэсам і натхняе на новыя праекты?
Hide player controls
Hide resume playing