Наш канал в социальных сетях: У палацы Радзівілаў у Нясвіжы чакалі гасцей. Гаспадыня увайшла у залу дзе павінен быў адбыцца баль. Позерк яе між волі спыніўся на высокіх сценах з люстеркамі ў пазалочанных рамах, на падвясных люстрах. З люстраў звісалі крышталёвыя гірлянды з ветак і лісцяў. Калі запальвалі усе свечкі – зала палымнела ад мноства фарбаў і святла. Гаспадыня палаца з задавальненнем аглядзела вялікі стол, накрыты для прыёму гасцей. Не забылася глянуць на вялікі кубак, які падымалі ў гонар асабліва паважанага госця. Сэрца гаспадыні напоўнілася гонарам, бо ўсё гэта былі вырабы са шкла беларускіх майстроў. І сёння шкляныя вырабы шырока вядомы ў Беларусі і за яе межамі. Праверыла гаспадыня ці цепла ў памяшканні. Печы, абкладзенныя каляровай кафляй, грэлі добра. Кафля ўяўлала сабой гліняны выраб, які выкарыстоўваўся для абліцоўкі і аздаблення печаў. На кафлі можна было ўбачыць выявы людзей, жывёл, радавыя гербы. У сучасным жыцці ролю кафлі выконвае керамічная плітка. Настаў час
Hide player controls
Hide resume playing